Маскоўскі тэатр ставіць спектакль па кнізе Паўлу Куэлью
11 сакавіка 2011
Прэм'ера спектакля запланаваная на восень 2011 году, але, як адзначаецца ў прэс-рэлізе, "у сувязі з вялікай цікавасцю публікі" першыя перадпрэм’ерныя паказы адбудуцца 27 сакавіка і 16 красавіка на сцэне Тэатра кінаактора. Чакаецца, што на восеньскую прэм'еру прыедзе сам Куэлью.
Тэатр Юрыя Васільева – самы малады з маскоўскіх тэатраў. Ён быў створаны менш за год таму. Першым спектаклем тэатра стала п'еса "Гандляр цацкамі" па кнізе Віктара Дабрасоцкага.