№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Салман Рушдзі напіша сцэнар для серыяла

12 сакавіка 2011

Салман Рушдзі напіша сцэнар для серыяла
Showtime – платны кабельны канал, які спецыялізуецца на тэлестужках і серыялах. Цяпер гэты канал паказвае такія тэлешоў, як Californication, Dexter, Weeds, United States of Tara.

Салман Рушдзі – выхадзец з Бамбея, жыве то ў Вялікабрытаніі, то ў ЗША. У 2007 годзе яму быў прысвоены тытул рыцара Брытанскай імперыі. Рушдзі – лаўрэат шматлікіх літаратурных прэмій, у тым ліку брытанскага “Букера”.

Сусветную славу Рушдзі здабыў пасля выхаду ў 1989 годзе кнігі "Сатанінскія вершы". Шматлікія мусульмане назвалі раман блюзнерскім, а духоўны лідар Ірана, аятала Хамейні, выдаў рэлігійны эдыкт – фетву, у якой назваў забойства пісьменніка богаўгоднай справай.

Чытайце таксама

308