Расійскія выдаўцы вырашылі зарабіць на японскім цунамі
17 сакавіка 2011
Як паведаміў рэдактар групы навукова-папулярнай літаратуры выдавецтва “Эксмо” Уладзімір Обручаў, колькасць назваў па тэме “Апакаліпсіс” у мінулым годзе вырасла на 20%. Усяго з 2009 году ў “Эксмо” выйшла 17 найменняў кніг, прысвечаных канцу свету. Тэндэнцыю пацвердзілі і ў выдавецтве “АСТ”: за 2010 год колькасць кніг, прысвечаных навуковаму боку апакаліпсісу, вырасла на траціну. Значная частка навуковай літаратуры так ці інакш закранае гэтую тэму. Кніг жа па “чыстай” эзатэрыцы стала больш на 15%.
У той жа час у чытачоў кнігі пра канец свету падвышаным попытам пакуль не карыстаюцца. Ні ў адной з апытаных “Маркерам” маскоўскіх кнігарняў скок попыту на апакаліптычную літаратуру апошнім часам не заўважаецца.