№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Літаратурная прэмія квінслэндскага прэм’ер-міністра

16 верасня 2009

Літаратурная прэмія квінслэндскага прэм’ер-міністра
Раман быў ахарактарызаваны як «раман, што бліскуча абуджае ўспаміны, эмацыйна багаты і непараўнальна сумны адначасова».

2. Дакументалістыка: Хлоя Хупер «Высокі чалавек» (Chloe Hooper, «The Tall Man»).

Для Хлоі Хупер гэта ўжо не першая прэмія за раман – да гэтага яна была ўганараваная Віктарыянскай прэміяй і Прэміяй прэм’ер-міністра Новага Паўднёвага Ўэльсу. «Гэтая кніга выдзяляецца сярод іншых інфарматыўнасцю, арганізацыяй аповеду і выкарыстаннем асобы апавядальніка з мэтай правесці нас праз расказаную гісторыю, – адзначылі суддзі. – «Высокі чалавек» расказвае пра праблемы нацыі і сілы, а таксама пра ўзаемаадносіны карэнных і некарэнных аўстралійцаў».

3. Мастацкая прэмія Дэвіда Унайпана за творы мясцовых аўтараў, што не друкаваліся раней: Ніколь Ватсан «Мяжа» (Nicole Watson, «The Boundary»).

Памер гэтай прэміі склаў 15 тысяч даляраў; мажліва, твор хуткім часам будзе надрукаваны. Вось меркаванне суддзяў пра «Мяжу»: «Жарсныя і занадта чалавечыя, але складаныя характары гэтай вельмі значнай кнігі нібыта звяртаюцца да ўсяго чалавецтва»; «аўтар стварае новы жанр літаратуры карэнных жыхароў».

4. Кінасцэнар: Адам Эліяіт «Мэры і Макс» (Adam Elliot, «Mary and Max»).

5. Тэлесцэнар: Пітэр Гаўлер «Ілжэсведка» (Peter Gawler, «False Witness»).

6. Драматургія: Пол Галаўэй «Рэалізм» (Paul Galloway, «Realism»).

7. Паэзія: Эма Джонс «Паласаты свет» (Emma Jones, «The Striped World»).

8. Зборнік апавяданняў: Нам Лэ «Лодка» (Nam Le, «The Boat»).

9. Кніга для дзяцей: Гае Чапмэн «Маленькі сіні» (Gaye Chapman, «Little Blue»).

10. Кніга для моладзі: Гленда Мілард «Маленькі свабодны пацалунак у цемры» (Glenda Millard, «A Small Free Kiss in the Dark).

11. Навуковая праца: Стывен Данда-Колінз «Гамбіт Пастэра: Луі Пастэр, аўстралазійскі трусіны паморак і прэмія ў дзесяць мільёнаў даляраў» (Stephen Dando-Collins, «Pasteur's Gambit: Louis Pasteur, The Australasian Rabbit Plague and a Ten Million Dollar Prize).

12. Праца па гісторыі: Джыл Ро «Стэла Майлз Франклін» (Jill Roe, «Stella Miles Franklin»).

13. Найбольш дыскусійная праца: Сара Фэргюсан «Код цішыні» (Sarah Ferguson, «Code of Silence»).

Пра прэмію

Літаратурная прэмія квінслэндскага прэм’ер-міністра была заснаваная ў 1999 г. і хутка зрабілася самай значнай (а таксама самай высокай па грашовых узнагародах) у Аустраліі. Прызавы фонд складае 225 тысячаў даляраў. Сярод пераможцаў апошніх гадоў у галіне мастацкай літаратуры можна назваць Хелен Гарнэр (2008), Алексіса Райта (2007), Дж. М. Кутзэе (за знакаміты раман «Элізабэт Кастэла», які перакладзены на рускую мову; 2004) і інш.
паводле boomerangbooks.com.au

Чытайце таксама

425