Найгоршай расійскай кнігай прызналі лаўрэата “Рускага Букера”
22 сакавіка 2011
Таксама прэмія “Поўны абзац” была ўручаная за найгоршы пераклад (Людміла Валадарская за пераклад кнігі Сесіліі Ахерн “Волшебный дневник”, “Иностранка”), найгоршую рэдактуру (Эрыка Джонг “Как спасти свою жизнь”, “Эксмо”) і найгоршую карэктуру (Дэвід Фрыдман “Пенис. История взлетов и падений”, “РИПОЛ классик”).
Спецыяльнай прэміяй “Ганаровая непісьменнасць” быў адзначаны расійскі міністр адукацыі і навукі Андрэй Фурсенка за рэформу адукацыі.
Прэмія “Поўны абзац” уручаецца штогод за самыя сумнеўныя дасягненні ў кнігавыдавецтве. Цырымонія па традыцыі праходзіць на выставе-кірмашы “Кнігі Расіі”.