№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У кнігарні “логвінаЎ” распачынаецца месяц польскай літаратуры

25 сакавіка 2011

У кнігарні “логвінаЎ” распачынаецца месяц польскай літаратуры
Акрамя гэтага ў кнігарні можна будзе азнаёміцца з польскімі газетамі і мастацкімі альбомамі польскіх мастакоў, а таксама атрымаць у падарунак кнігі беларускіх аўтараў па-польску.

Акрамя таго цэлы красавік раз на тыдзень у кнігарні можна будзе ўбачыць і паразмаўляць з літаратурнымі зоркамі Польшчы першай велічыні.

Расклад імпрэзаў месяца польскай літаратуры ў кнігарні “логвінаЎ”:



31 сакавіка (чацвер). Пасля ўрачыстага адкрыцця, дзе выступяць ганаровыя госці, адбудзецца сустрэча з польскім пісьменнікам беларускага паходжання Міхасём Андрасюком і прэзентацыя ягонай кнігі Wagon drugiej klasy (“Вагон другога класу”). Пачатак а 18-й, галерэя “Ў”.

6 красавіка (серада). Сустрэча з польскім пісьменнікам Ігнацыем Карповічам і прэзентацыя яго новага рамана Balladynа i romance (“Баладына і рамансы”). З удзелам перакладчыцы Марыі Мартысевіч. Пачатак а 19-й, кнігарня “логвінаЎ”.

13 красавіка (серада). Сустрэча з публіцыстам, пісьменнікам, даследчыкам літаратуры і еўрапейскіх культурных сувязяў Міхалам Ягелам і прэзентацыя ягонай кнігі Narody i narodowości. Przewodnik po lekturach (“Народы і нацыянальнасці. Вандроўка па кнігах”). Пачатак а 19-й, кнігарня “логвінаЎ”.

20 красавіка (серада). Творчая лекцыя і сустрэча з вядомым паэтам і польскім перакладчыкам Набокава Лешакам Энгелькінгам. Кнігарня “логвінаЎ”, пачатак а 19-й.

Вядоўца ўсіх сустрэч — Андрэй Хадановіч.

Пра аўтараў:



Міхась Адрасюк (Michał Androsiuk). Нарадзіўся на Падляшшы. Піша па-беларуску і па-польску. Апошнія кнігі: па-беларуску — зборнік апавяданняў “Вуліца добрай надзеі”, па-польску — зборнік Wagon drugiej klasy. Асноўная тэма — прыгоды местачковых жыхароў. Падчас публічных чытанняў уласных твораў Міхась не расстаецца з бейсболкай.

Ігнацы Карповіч (Ignacy Karpowicz). Нарадзіўся і жыве на Беласточчыне. Выпускнік Варшаўскага ўніверсітэта, афрыканіст і іспаніст. Аўтар шэрагу раманаў, адзначаных прэстыжнымі літаратурнымі ўзнагародамі Польшчы. Тэма большасці з іх — лёсы і светаадчуванне людзей, якім наканавана жыць на беларуска-польскім памежжы. А яшчэ Ігнацы размаўляе па-амхарску (на мове эфіопаў).

Міхал Ягела (Michał Jagiełło). Нарадзіўся ў 1941 годзе ў вёсцы Янковіцы пад Кракавам. У 1964 годзе скончыў Ягелонскі ўніверсітэт. Празаік, эсэіст, публіцыст і паэт. Аўтар манаграфіяў па гісторыі літаратуры. Сфера інтарэсаў — шматкультурнасць Польшчы, а таксама супрацоўніцтва ў сферы культуры з Беларуссю, Літвой, Славакіяй і Украінай. У 1989—2006 займаў пасады намесніка міністра культуры Польшчы, дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі. Заўзяты альпініст.

Лешак Энгелькінг (Leszek Engelking). Адзін з найвядомейшых польскіх паэтаў, перакладнік, мастацтвазнаўца. Скончыў Варшаўскі ўніверсітэт. Выкладаў літаратуру і кіназнаўства. Перакладае з ангельскай, рускай, чэшскай, украінскай і беларускай. Аўтар кніг “Хайку ўласныя і чужыя” (1991), “Пяты дом” (1997), “І іншыя вершы”. Жыць не можа без чэшскага піва.

Кнігарня “логвінаЎ” знаходзіцца на пр. Незалежнасці, 37а, у адным будынку з Галерэяй сучаснага мастацтва “Ў” і барам “Малако” (гэта ў дварах за домам “Подзвіг народа”, што на плошчы Перамогі).

Чытайце таксама

656