№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Беларускі літаратурны партал па-нямецку адкрыўся ў інтэрнэце

25 сакавіка 2011

Беларускі літаратурны партал па-нямецку адкрыўся ў інтэрнэце
Беларуская літаратура, нягледзячы на даўнюю традыцыю перакладаў часоў “дружбы народаў — дружбы літаратур”, на сёння застаецца малавядомай нямецкаму чытачу. На прэзентацыі прагучалі метафарычныя выказванні пра беларускую літаратуру ў Нямеччыне: “белы квадрат на белым фоне”, “белая пляма ў нашай літаратурнай прасторы”. Сайт literabel.de і быў створаны, каб запоўніць гэтую белую пляму.

Ідэя партала ўзнікла ў перакладчыка Томаса Вайлера, які разам з сябрамі стварыў таварыства Probabel, назва якога можа быць расчытаная самымі рознымі спосабамі: probabel (верагодны), pro Babel (за Вавілон), Proba Bel (проба Бел(арусь)). Літаратурны партал literabel (тут таксама чуецца і літара, і літаратура, і нешта літаратурна вартае, і Беларусь) — першы праект таварыства.

Важнае адрозненне сённяшняй сітуацыі ад часоў перакладаў “старой хвалі” (60-80-х гадоў мінулага стагоддзя) у тым, што з’явілася новае пакаленне перакладчыкаў, якія перакладаюць непасрэдна з беларускай мовы, без пасярэдніцтва рускай, як гэта было з большасцю ранейшых перакладаў.

Чытайце таксама

455