№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

OMG і LOL уключылі ў Оксфардскі слоўнік

28 сакавіка 2011

OMG і LOL уключылі ў Оксфардскі слоўнік
Па словах складальнікаў, выказванні OMG і LOL ужо даўно выйшлі за межы сусветнай сеткі і распаўсюдзіліся ў друкаваных выданнях і вуснай мове. Строга кажучы, выраз OMG на пісьме выкарыстоўвалі задоўга да інтэрнэту — першая згадка абрэвіятуры менавіта з такой расшыфроўкай датуецца раней за 1917 год.

Выраз LOL некаторы час быў папулярным у 60-х гадах XX стагоддзя, аднак азначаў ён зусім іншае — little old lady, прыніжальны слэнгавы выраз).

Складальнікі Вялікага Оксфардскага слоўніка асабліва адзначаюць уключэнне ў слоўнік сімвала <3, які, па іх версіі, можна лічыць «дзеяслоўнай формай слова “сэрца”».

Раней у Вялікі Оксфардскі слоўнік ужо былі ўключаныя IMHO (in my humble opinion — “на маю сціплую думку”), TMI (too much information — даслоўна: “зашмат інфармацыі”, ці, як часта пішуць у рунэце, “многабукаф” ) і BFF (best friends forever — “найлепшыя сябры навекі”).

З жніўня 2010 году выдаўцы Вялікага Оксфардскага слоўніка перасталі друкаваць яго на паперы і цалкам перайшлі на анлайн-версію.

Чытайце таксама

304