№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Расіі ўручылі прэмію “Нос” за 1973 год

28 сакавіка 2011

У Расіі ўручылі прэмію “Нос” за 1973 год
Журы прэміі аддалі ўзнагароду кнізе Андрэя Сіняўскага “Прогулки с Пушкиным”, а экспертны камітэт абраў паэму “Москва-Петушки” Венедыкта Ерафеева.

Акрамя таго, за найлепшы твор, напісаны ці ўпершыню апублікаваны ў 1973 годзе, маглі прагаласаваць як гледачы, якія прысутнічалі у лекторыі Політэхнічнага музея, так і наведнікі сайта прэміі. Прысутныя ў зале аддалі свае галасы “Колымским рассказам” Варлама Шаламава, а пераможцам анлайн-галасавання стаў “Сандро из Чегема” Фазіля Іскандэра.

Акрамя твораў Сіняўскага, Ерафеева, Шаламава і Іскандэра, на атрыманне прэміі "Нос" за 1973 г. былі вылучаныя: “Архипелаг ГУЛАГ” Аляксандра Салжаніцына, “Пикник на обочине” Аркадзя і Барыса Стругацкіх, “Школа для дураков” Сашы Сакалова, а таксама “Нетерпение” Юрыя Трыфанава, “Уроки музыки” Людмілы Петрушэўскай, “Характеры” Васіля Шукшына, “Strong Opinions” Уладзіміра Набокава, творы Ігара Холіна, Яўгенія Харытонава, Васіля Аксёнава і Аляксандра Галіча. З поўным спісам намінантаў і вынікамі анлайн-галасавання можна пазнаёміцца на сайце прэміі.

Літаратурная прэмія “Нос” заснаваная Фондам Міхаіла Прохарава. У 2010 годзе прэмію, заснаваную, як паведамляецца на сайце праекту, “для выяўлення і падтрымкі новых трэндаў у сучаснай мастацкай слоўнасці на рускай мове”, атрымала Лена Элтанг за раман “Каменные клёны”, а ў 2011 яна была прысуджаная Уладзіміру Сарокіну за аповесць “Метель”.

Чытайце таксама

354