Берлін і Оксфард падзялілі лісты Кафкі
6 красавіка 2011
Цягам 40 гадоў лісты Кафкі захоўваліся ў Оксфардзе, аднак каля году таму нашчадкі пісьменніка заявілі, што выставяць іх на продаж. Бадліянская бібліятэка Оксфардскага ўніверсітэту не змагла набыць усё дакументы адразу і прыняла дапамогу літаратурнага архіву Германіі, які папрасіў за фінансавую падтрымку палову калекцыі. Сума пакупкі і каму дастануцца якія лісты, не ўдакладняецца.
Асноўны збор рукапісаў Кафкі ў дадзены момант чакае публікацыі – згодна з рашэннем ізраільскага суда, прынятага ў 2010 годзе.
Архіў пісьменніка, які памёр у 1924 годзе, атрымаў у спадчыну яго сябар і біёграф Макс Брод (Max Brod), ад якога запісы незразумелым з гледзішча закону шляхам дасталіся сакратарцы Эстэр Хофе (Esther Hoffe), першапачаткова нанятай разбіраць дрэнны почырк Кафкі. Пасля смерці Хофэ ў 2007 годзе невядомыя паперы пісьменніка перайшлі да дзвюх яе дачок, якія вырашылі не выдаваць дакументы, а прадаць іх як мага даражэй. Вядома, што ў архіве Брода ёсць як мінімум адно неапублікаванае апавяданне Кафкі.