№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Кітайскі пісьменнік стане Шэкспірам пасля 10 пластычных аперацый

23 красавіка 2011

Кітайскі пісьменнік стане Шэкспірам пасля 10 пластычных аперацый
“Жыццё — гэта шлях удасканалення, і я думаю, што аперацыі вартыя такіх грошай”, — лічыць пісьменнік, які хоча стаць “кітайскім Шэкспірам”.

Паводле ацэнкі эксперта ў галіне пластычнай хірургіі, доктара Чжэн Чужуна, маладому чалавеку неабходна перанесці як мінімум дзесяць аперацый. У канчатковым выніку яму “падправяць” да шэкспіраўскага аблічча вочы, шчокі і “іншыя часткі твару”. Дактары мяркуюць, што, нягледзячы на відавочныя адрозненні ў тварах двух пісьменнікаў, абумоўленыя ў тым ліку і расавай прыналежнасцю, разлічваць на канчатковае падабенства дазваляе досыць “высокі” па кітайскіх мерках нос і глыбока пасаджаныя вочы Чжан Іі, які нядаўна адзначыў 30-годдзе.

Планы пісьменніка, разам з тым, ужо атрымалі негатыўны водгук карыстальнікаў інтэрнэту, якія горача абмяркоўваюць “творчасць” і намеры пісьменніка, адзначанага шэрагам прэмій. Крытыкі ўпэўнены, што пісьменнік, раней ужо вядомы эпатажнымі ўчынкамі, чарговым разам прыцягвае ўвагу да сваёй персоны.

У прыватнасці, у 2006 годзе малады чалавек у апублікаваным у інтэрнэце лісце прасіў рукі вядомай у Кітаі тэлевядоўцы Лі Сян. Чжан Іі заявіў тады ў сваёй “прапанове рукі і сэрца”, што толькі з сабой бачыць шчаслівы працяг жыцця прыгажуні, якая, дарэчы, на пяць гадоў старэйшая за пісьменніка. У ліку аднаго з шасці довадаў сваёй адпаведнасці Лі Сян ён прывёў “справядлівасць”, публічна заявіўшы пра тое, што былы муж тэлезоркі здраджваў ёй з каханкай пісьменніка.

Вядоўца адмовіла эпатажнаму залётніку.

Характэрна, што апошні твор пісьменніка носіць назву “Навука спекуляцыі”.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

353