У кнігарні "логвінаЎ" абдураць дэвальвацыю
28 красавіка 2011
У дадатак, 30 красавіка мы святкуем канец Месяца польскай літаратуры. З гэтай нагоды мы абсалютна задарма раздаем адзін пачак тамоў Збігнева Герберта (паэзія і эсэістыка), два — “20 польскіх апавяданняў” і тры — К. І. Галчыньскага, а таксама колькі асобнікаў кнігі Пятра Рудкоўскага “Паўстанне Беларусі” па-польску. Заходзьце і забірайце! У нас усё бясплатна або паўбясплатна. Акрамя гэтага мы пацешым зніжкамі на выданні ARCHE ды іншых беларускіх выдаўцоў.
Мяняйце паперкі на каштоўныя паперы! Кнігарня “логвінаЎ” — выспа стабільнасці ў акіяне крызісу і падаражання!