№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У гдынскім часопісе “Bliza” надрукавалі Някляева па-польску

5 траўня 2011

У гдынскім часопісе “Bliza” надрукавалі Някляева па-польску

Апавяданне “Кот Клаўдзіі Львоўны. Мышыная гісторыя” па-беларуску друкавалася ў зборніку аповесцяў і апавяданняў “Цэнтр Еўропы”, які ў 2009 годзе распачаў кніжную серыю СБП “Кнігарня пісьменніка”. У інтэрнэце апавяданне можна пачытаць тут.

“Bliza” –  першы ў гісторыі мастацкі часопіс горада Гдыні, узнік у 2009 годзе. Ахоплівае як рэгіянальнае літаратурнае, музычнае і ўласна мастацкае творчае жыццё, так і сусветнае.

паводле lit-bel.org

Чытайце таксама

305