№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Прэмію імя Капусціньскага атрымала Святлана Алексіевіч

14 траўня 2011

Прэмію імя Капусціньскага атрымала Святлана Алексіевіч
Кніга складаецца з успамінаў жанчын пра Другую сусветную вайну. Жанчыны служылі медсёстрамі, лётчыцамі, танкісткамі, былі снайперкамі, працавалі ў тыле.

Прэмія ў памеры 50 тысяч злотых была ўручаная Святлане Алексіевіч у пятніцу ўвечары ў Польскім тэатры ў Варшаве. Аўтар перакладу Ежы Чэх атрымаў 15 тысяч злотых.

Прэмію імя Рышарда Капусціньскага атрымліваюць найлепшыя рэпарцёрскія кнігі. Яе першым лаўрэатам летась стаў французскі журналіст і ваенны карэспандэнт Жан Хацфельд за кнігу "Стратэгія антылоп" у перакладзе Яцка Гішчака.

Арганізатарамі конкурсу выступаюць горад Варшава і Gazeta Wyborcza.

Чытайце таксама

347