№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Міжнароднага “Букера” далі Філіпу Роту

18 траўня 2011

Міжнароднага “Букера” далі Філіпу Роту
Па словах старшыні журы Рыка Гекоскі, "кнігі Філіпа Рота больш за 50 гадоў натхнялі, вабілі за сабой і смяшылі шырокае кола чытачоў, якое ўвесь час толькі павялічваецца". Акрамя Гекоскі ў журы ўваходзілі пісьменнік і крытык Кармэн Каліл і пісьменнік Джастын Картрайт.

Філіп Рот стаў чацвертым лаўрэатам міжнароднага "Букера", які ўручаецца кожныя два гады за заслугі ў галіне мастацкай літаратуры. На прэмію, акрамя Рота, прэтэндавалі 12 пісьменнікаў, у тым ліку Хуан Гайцісола і Філіп Пулман.

Філіп Рот — адзін з самых вядомых сучасных амерыканскіх пісьменнікаў. Да яго найбольш важных раманаў адносяць "Скарга Партноя", "Амерыканская пастараль" і "Людское таўро". Рот быў двойчы ўзнагароджаны Нацыянальнай кніжнай прэміяй ЗША, таксама ён лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі і многіх іншых узнагарод у галіне літаратуры.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

464