№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Выйшаў "балканскі" нумар "ARCHE"

23 траўня 2011

Выйшаў
Прычынай таму — тое, што, па-першае, укладальнік нумару Сяргей Сматрычэнка ладныя 250 старонак (з 634!) аддаў пад мастацкія творы аўтараў балканскага рэгіёна, а па-другое, тэарэтычныя даследаванні, эсэ, дарожныя нататкі, публіцыстычныя артыкулы і іншыя не- або калялітаратурныя тэксты пра Балканы і балканцаў пісалі, як правіла, таксама небеларусы (выключэнне складаюць толькі Ян Максімюк, Антон Юркавец, Надзея Шакун, Стэфанія Кавалеўская і Наталля Прыступа).

Як напісана ў прадмове, “балканскі” нумар “ARCHE” — гэта “мяшанка (месцамі — амаль выбуховая сумесь) тэкстаў самых розных жанраў, ступені акадэмічнасці і тэматыкі”. Сярод ягоных аўтараў — два нобелеўскія лаўрэаты (югаслаў Іва Андрыч і ўраджэнка Румыніі Герта Мюлер), прызнаныя класікі ХХ стагоддзя Даніла Кіш, Рэбэка Ўэст, Мома Капар, Паўль Цэлян, шырока вядомыя ў сябе на радзіме і ў замежжы сучасныя навукоўцы і літаратары Марыя Тодарава, Роберт Д. Каплан, Анджэй Стасюк, Алеш Дэбэляк, Дубраўка Угрэшыч, Фатас Любоня, Бора Чосіч, Станіслаў Страціеў, Мірча Кэртэрэску, Нэнад Вэлічкавіч і іншыя. Галоўная белетрыстычная публікацыя нумару (пра што сведчыць яе вылучэнне ў асобную рубрыку “Кніга”) — знакаміты зборнік апавяданняў “Сараеўскае Мальбара” вядомага беларусам баснійска-харвацкага аўтара Міленкі Ергавіча.

Укладальнік, верны сваім прынцыпам і прыхільнасцям, уключыў у выданне комікс (фрагмент з кнігі Джо Сакка “Бяспечная зона Гораждэ”), гутарку (польскага рэпарцёра і пісьменніка Войцеха Тохмана з палітыкам і спецдакладчыкам ААН па Босніі і Герцагавіне Тадэвушам Мазавецкім), а таксама бонус, гэтакую разыначку, якой у гэтым нумары сталася падборка рассыпаных па розных старонках псеўданавуковых фэйкаў пра Балканы.

Нарэшце, асобнай увагі заслугоўваюць перакладчыкі нумару — з сербскай, харвацкай, баснійскай і чарнагорскай; з балгарскай, румынскай, славенскай, македонскай; а таксама з нямецкай, ангельскай, польскай моваў. Сярод перакладчыкаў — прызнаныя майстры, таленавітая моладзь і цэлы шэраг дэбютантаў, якія вельмі прыстойна далі сабе рады з не самымі простымі тэкстамі. Прыемна канстатаваць, што сярод перакладчыкаў “балканскага” “ARCHE” нямала тых, якія маюць непасрэднае дачыненне да “ПрайдзіСвета”: Сяргей Шупа, Ганна Янкута, Юля Цімафеева, Кацярына Маціеўская, Сяргей Сматрычэнка, Вольга Гронская, Марыя Пушкіна, Алена Пятровіч, Анка Упала.

Прэзентацыя “балканскага” нумару “ARCHE” (разам з "палескім") пройдзе ў кнігарні “логвінаЎ” 24 траўня. Пачатак а 19-й.

Чытайце таксама

638