№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

“Вялікая кніга” назвала фіналістаў

30 траўня 2011

“Вялікая кніга” назвала фіналістаў
Сёлета ў шорт-ліст увайшлі выключна раманы — у ім няма ні біяграфій, ні зборнікаў апавяданняў, ні твораў у жанры нон-фікшн, як у папярэднія гады.

Шорт-ліст прэміі "Вялікая кніга" сезону 2010—2011 гадоў:

1. Юрый Арабаў. "Арлеан" ("Орлеан");
2. Юрый Буйда. "Сіняя кроў" ("Синяя кровь");
3. Дзмітрый Быкаў. "Астромаў, або Вучань чарадзея" ("Остромов, или Ученик чародея");
4. Дзмітрый Данілаў. "Гарызантальнае становішча" ("Горизонтальное положение");
5. Сяргей Кузняцоў. "Карагод вады" ("Хоровод воды");
6. Вольга Слаўнікава. "Лёгкая галава" ("Легкая голова");
7. Аляксей Слапоўскі. "Вялікая кніга пераменаў" ("Большая книга перемен"); 8. Сяргей Салаух. "Гульня ў скрыню" ("Игра в ящик");
9. Уладзімір Сарокін. "Завея" ("Метель");
10. Міхаіл Шышкін. "Пісьмоўнік" ("Письмовник").


Лонг-ліст, у які ўвайшлі творы 39 пісьменнікаў, быў абвешчаны 20 красавіка.

Пераможцы "Вялікай кнігі" стануць вядомыя ў канцы лістапада. Прызавы фонд прэміі складае 5,5 млн расійскіх рублёў. Лаўрэат першай прэміі атрымае 3 млн рублёў, другой — 1,5 млн рублёў, трэцяй — 1 млн рублёў.

У 2010 годзе лаўрэатам прэміі стаў Павел Басінскі, аўтар кнігі "Леў Талстой. Уцёкі з раю" ("Лев Толстой. Бегство из рая").

Чытайце таксама

351