№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Чылі расследуюць смерць Пабла Неруды

3 чэрвеня 2011

У Чылі расследуюць смерць Пабла Неруды
Асноўнай версіяй смерці аднаго з самых яркіх лацінаамерыканскіх пісьменнікаў лічыўся рак, аднак цяпер чылійскія ўлады вырашылі праверыць, не ці стаў Неруда ахвярай забойства.

Расследаванне прычыны смерці Неруды ініцыяваў сябар і асабісты памочнік паэта Мануэль Арай, які звярнуўся з адпаведным запытам у суд. Паводле яго заявы, Неруда стаў ахвярай рэжыму Піначэта.

Як расказаў Арай, ён знаходзіўся з Нерудам да апошніх гадзін яго жыцця. Памочнік паэта настойвае на тым, што 69-гадовага нобелеўскага лаўрэата адправілі ў клініку Святой Марыі ў Сант'яга не праз пагаршэння стану паэта, а “ў мэтах яго бяспекі”.

Па словах Арая, Неруда перажываў, што новы рэжым хоча ад яго пазбавіцца, а Піначэт баяўся, што паэт збяжыць з краіны. “Піначэт быў забойцам. Ён скончыў з Нерудам, каб той не мог з’ехаць з краіны. Ён (Піначэт) не хацеў бачыць апанента ў асобе інтэлектуала”, — кажа Арай.

У Фондзе Пабла Неруды (Fundacion Pablo Neruda) па-ранейшаму ўпэўненыя, што паэт памёр 23 верасня 1973 году ад раку прастаты, ускладненага стрэсам пасля зрынання Піначэтам прэзідэнта Чылі Сальвадора Альендэ, з якім Неруда падтрымліваў сяброўскія адносінах.

Згодна з заявай Фонду, які валодае правамі на творы паэта, Неруда памёр ад раку ў позняй стадыі і ніякіх доказаў іншай прычыны смерці нобелеўскага лаўрэата няма.

Неруда, які стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры ў 1971 годзе, вядомы сваімі вершамі пра каханне, а таксама эпічнай паэмай “Усеагульная песня” (Canto General), якая расказвае пра гісторыю народаў Паўднёвай Амерыкі. Неруда быў актыўным чальцом Камуністычнай партыі Чылі, і ў перыяд дыктатуры Піначэта з 1973 да 1990 гг. яго творы былі забароненыя.

Расследаванне смерці паэта было ініцыяванае неўзабаве пасля эксгумацыі парэшткаў Альендэ, якая прайшла 23 траўня 2011. Адзінага меркавання наконт прычыны смерці экс-прэзідэнта таксама няма. Паводле адной версіі, ён застрэліўся з аўтамата падчас штурму прэзідэнцкага палаца прыхільнікамі Піначэта. Паводле іншай, ён быў забіты. Канчаткова высветліць прычыну смерці мусіць спецыяльная камісія медэкспертаў.

Чытайце таксама

317