Яшчэ адной афіцыйнай мовай Ісландыі стала мова жэстаў
3 чэрвеня 2011
Акрамя таго, мясцовыя варыянты, хоць і грунтуюцца на той ці іншай пісьмовай мове, заўсёды маюць разыходжанні з ёй як у сродках апісання, так і ў граматыцы і нават парадку словаў. Ісландская мова жэстаў у гэтым плане не выключэнне. Яна лічыцца добра развітай і з'яўляецца прадметам пастаянных даследаванняў у нацыянальным універсітэце.
Як падкрэсліваюць у Ісландскай асацыяцыі глухіх, афіцыйны статус мовы жэстаў зробіць роўнымі глухіх жыхароў выспы і тых, хто чуе, у праве называць сваю звыклую мову роднай.
Ёсць у пытання і фінансавы бок: карыстальнікі мовы жэстаў змогуць цяпер па законе атрымліваць паўнавартаснае абслугоўванне ў грамадскіх установах, а глухія дзеці, да прыкладу, будуць менш абмежаваныя ў выбары адукацыі.
Дырэктар асацыяцыі Дадзі Рэйнсан у гутарцы з журналістамі выказаў упэўненасць у тым, што дзякуючы такім захадам грамадства атрымае больш адукаваных і па-грамадзянску адказных людзей.
Ён таксама выказаў надзею на тое, што ў хуткім часе і іншыя краіны возьмуць прыклад з ягонай радзімы.