Памёр пісьменнік Павел Місько
9 чэрвеня 2011
Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1955). Працаваў адказным сакратаром, намеснікам рэдактара давыд-гарадоцкай раённай газеты «Сцяг Леніна». У 1959-1964 гг. - уласны карэспандэнт газеты «Звязда» па Гарадзенскай вобласці, у 1964-1967 гг. - літсупрацоўнік «Сельской газеты», у 1967-1971 гг. - загадчык аддзела культуры рэдакцыі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», у 1971-1972 гг. - загадчык аддзела навукі і мастацтва часопіса «Полымя». З 1972 г. - загадчык рэдакцыі прозы, у 1976-1980 гг. - намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сябра СП СССР з 1968 г.
Першае апавяданне апублікаваў у 1958 г. (альманах «Брэст»).
Аўтар аднаактовых п'ес «Канфлікт мясцовага значэння» (калектыўны зборнік «Радзіма мая дарагая», 1989) і «Ліха крадзецца ціха».
Пераклаў на беларускую мову паэму М.В.Гогаля «Мёртвыя душы», паасобныя творы Ў.Цендракова, У.Лічуціна, Я.Носава, В.Бялова, перакладае таксама з украінскай, польскай і балгарскай моў.