Янку Купалу і Якуба Коласа выдадуць на хіндзі
17 чэрвеня 2011
Падчас перамоў бакі абмеркавалі іншыя пытанні двухбаковага беларуска-індыйскага супрацоўніцтва ў сферы культуры, у тым ліку магчымасці вывучэнне хіндзі ў вышэйшых навучальных установах Беларусі.
Латушка і Бхарці разгледзелі пытанні аб падрыхтоўцы праграмы супрацоўніцтва паміж урадамі дзвюх краін ў галіне культуры, мастацтва, адукацыі, сродкаў масавай інфармацыі і друку на 2011—2013 гады, падпісаць якую плануецца ў верасні падчас пасяджэння беларуска-індыйскай камісіі.
Асаблівую ўвагу, як паведамляе прэс-служба Мінкультуры, прадстаўнікі беларускага і індыйскага бакоў надалі супрацоўніцтву ў сферы кінематаграфіі і сумеснай кінавытворчасці. Не выключаецца магчымасць прыезду ў Беларусь індыйскіх кінапрадзюсераў для "абмеркавання пытанняў супрацоўніцтва ў кінасферы", а таксама "выкарыстання індыйскім бокам кінатэхналагічных паслуг і студыйных магчымасцяў нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм".
Латушка і Бхарці таксама закранулі пытанне стажыроўкі беларускіх кінематаграфістаў і студэнтаў факультэта экранных мастацтваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў на кінастудыях і ў навучальных установах Індыі.