№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Памёр грузінскі пісьменнік Атар Чыладзэ

1 кастрычніка 2009

Памёр грузінскі пісьменнік Атар Чыладзэ
Іншыя падрабязнасці, а таксама дата і месца пахавання пакуль не ўдакладняюцца.

Чыладзэ быў аўтарам дзесятку кнігаў, у тым ліку раманаў “Авелум”, “Гадоры”, “Ішоў па дарозе чалавек”. Яго творы прынеслі аўтару прэмію імя Ш. Руставэлі, прэмію Іліі Чаўчадзэ, а таксама Дзяржаўную прэмію Грузіі. У 1999 годзе Чыладзэ быў высунуты на Нобелеўскую прэмію, але саступіў Гюнтэру Грасу.

Атар Чыладзэ таксама перакладаў на грузінскую Пушкіна і іншых класікаў рускай літаратуры, акрамя таго пісаў для кіно.
паводле openspace.ru

Чытайце таксама

444