“Доктар” Бахарэвіч прэзентуе сваю медычную энцыклапедыю
20 чэрвеня 2011
У праграме: унікальная методыка доктара Бахарэвіча. Аўтадафэ як аўтатрэнінг. Сняціе і навядзеніе порчы і зглаза. Публічнае ажыўленне мёртвых тэкстаў. Сто абліччаў ананімнага алкагалізму. "Лекару, вылекуйся сам!" Курэнне — форма інтэлектуальнага пратэсту. Як зрабіць так, каб цябе ўсе ненавідзелі, не патраціўшы на гэта ні цэнту. Нездаровы лад жыцця: міфы і рэальнасць. Садамазахісцкія аспекты сучаснай медыцыны. Вегетарыянцы vs канібалы. Сеанс адначасовай гульні.
З Прагі (а дакладней, з Вільні) прыедзе адзін з рэдактараў кніжкі — Сяргей Шупа. З лабірынтаў мінулага з’явіцца Мішэль Мантэнь. А жывая бактэрыя E.coli — наўпрост з паўночнай Нямеччыны.
Застаецца дадаць, што яшчэ адзін рэдактар кнігі — Ян Максімюк, мастак — Генадзь Мацур, а прадмову да гэтага антынавукова-папілярнага выдання напісаў Аляксандр Лукашук.