№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У кнігарні “логвінаЎ” — аўтограф-сесія аўтара рамана “Тэорыя змовы” Уладзіслава Ахроменкі

22 чэрвеня 2011

У кнігарні “логвінаЎ” — аўтограф-сесія аўтара рамана “Тэорыя змовы” Уладзіслава Ахроменкі
Пра раман “Тэорыя змовы”:

Скіргайла — паэт, адраджэнец і малады спецыяліст, трапляе па размеркаванні ў Таргачоў — тыповы райцэнтр сінявокай. Яго рамантычныя ідэалы сустракаюць поўнае неразуменне з боку раённых уладаў, простых жыхароў і службоўцаў з расійскай ракетнай базы “Волга-Волга”. І таму ён не доўга раздумвае, калі яму выпадае шанец выправіцца ў мінулае і кардынальным чынам змяніць лёс Радзімы. Пагатоў, і заплаціць за гэта трэба дробязь — усяго толькі прадаць душу д’яблу…

Час аўтограф-сесіі: з 19-й да 21-й гадзіны.

Чытайце таксама

387