№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Перуанскі пісьменнік атрымаў новую нямецкую літаратурную прэмію

2 кастрычніка 2009

Перуанскі пісьменнік атрымаў новую нямецкую літаратурную прэмію
Гэта палітычная гісторыя, што разгортваецца ў безыменнай аслабленай вайной краіне Лацінскай Амерыкі. Фрэдэрык Мельтэндорф атрымаў 10 000 еўра ў якасці ўзнагароды за пераклад рамана з ангельскай на нямецкую.

Узнагарода, уручаная 30 верасня 2009 году, заснаваная Домам сусветных культур у Берліне – нямецкім нацыянальным цэнтрам сучаснага не-еўрапейскага мастацтва – і Фундацыяй Elementarteilchen у Гамбургу, некамерцыйнай арагнізацыяй, якая падтрымлівае культурніцкія праекты. Прэмія мае на мэце прадэманстраваць творы таленавітых пісьменнікаў з Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі.
паводле dw-world.de

Чытайце таксама

412