№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Сусветнай сталіцай кнігі 2013 году абралі Бангкок

30 чэрвеня 2011

Сусветнай сталіцай кнігі 2013 году абралі Бангкок
Адборачны камітэт аддаў перавагу гэтаму гораду яшчэ і дзякуючы той разнастайнай праграме мерапрыемстваў, якую ён прадставіў на разгляд. Паседжанне камітэта адбылося 27 чэрвеня ў штаб-кватэры ЮНЕСКА ў Парыжы.

“Я віншую Бангкок з насычанай і разнастайнай праграмай, падрыхтоўцы якой аддадзена шмат сіл. У ёй надаецца асаблівая ўвага маладым людзям, маргіналізаваным групам насельніцтва і важнасці кнігі для ўсіх”, — заявіла Генеральны дырэктар ЮНЕСКА Ірына Бокава.

У адборачны камітэт уваходзяць прадстаўнікі як самой ЮНЕСКА, так і найбуйнейшых прафесійных асацыяцый кніжнай індустрыі, уключаючы Міжнародную асацыяцыю выдаўцоў, Міжнародную федэрацыю кнігагандляроў і Міжнародную федэрацыю бібліятэчных асацыяцый і ўстановаў.

Штогод камітэт прысвойвае ганаровае званне гораду, які абавязаўся папулярызаваць кнігі і чытанне, падкрэсліваючы жыццёвую сілу літаратурнай творчасці.

Бангкок стаў 13-й Сусветнай сталіцай кнігі. Яго папярэднікі — Мадрыд (Гішпанія, 2001), Александрыя (Егіпет, 2002), Нью-Дэлі (Індыя, 2003), Антверпен (Бельгія, 2004), Манрэаль (Канада, 2005), Турын (Італія, 2006 г.), Багата (Калумбія, 2007), Амстэрдам (Нідэрланды, 2008), Бейрут (Ліван, 2009), Любляна (Славенія, 2010), Буэнас-Айрэс (Аргентына, 2011) і Ерэван (Арменія, 2012).

Чытайце таксама

320