Раман Джэйн Остэн прададзены за 1,6 млн даляраў
15 ліпеня 2011
Гэты рукапіс уяўляецца вельмі важным, бо многія раннія працы Остэн не захаваліся да нашых дзён, за выключэннем двух чарнавых раздзелаў з раманаў “Довады розуму”, “Лэдзі Сьюзан” і “Сэндытан”.
Мастацтвазнаўца аўкцыённага дома Sotheby's Габрыэль Хітан падкрэслівае, што гэты рукапіс асабліва каштоўны, бо ўяўляе сабой “працу ў працэсе” — тут на кожнай старонцы ёсць пазнакі, выкрэсліванні, выпраўленні і дапаўненні паміж радкоў. “Мы ў захапленні ад таго, што нам удалося прадаць самы ранні з вядомых рукапісаў раманаў Джэйн Остэн”, — сказаў Хітан.
Прададзены рукапіс налічвае 68 старонак, спісаных дробным почыркам. Раман завершаны толькі на чвэрць, аднак нават такі аб'ём дазволіў крытыку Маргарэт Драбл заключыць, што гэта “хвалюючы і цудоўны” твор. “Калі б гэтая праца была завершаная, то раман шанаваўся б гэтак жа высока, як і астатнія шэсць”, — перакананая літаратуразнаўца.