У якасці перакладчыка ідэалагічна вернай і духоўна блізкай брытанскай паэзіі ў прэзентацыі возьме ўдзел Ганна Янкута. Адносна некалькіх іншых магчымых удзельнікаў нічога пакуль нельга сказаць пэўна, аднак ходзяць чуткі пра магчымы выступ куратара серыі “Галерэя Б” Ігара Бабкова, у якой і была выдадзеная кніга “Не ўпаў жолуд”.Адрас кнігарні “логвінаЎ”: Мінск, пр. Незалежнасці, 37а — у дварах за домам “Подзвіг народа”, што на пл. Перамогі.
Распаўсюд гэтай абвесткі радуе вожыкаў у лесе.

