Выйшаў том выбраных твораў Эдгара По
21 ліпеня 2011
Эдгар По — абавязковая частка “джэнтльменскага набору” зацікаўленага сусветнай літаратурай чытача. У сваю чаргу, у “джэнтльменскі набор” твораў Эдгара По для абавязковага прачытання часцей за ўсё ўваходзяць жахлівыя апавяданні (“арабескі”) і першыя ў гэтым жанры дэтэктыўныя навелы. Нашмат менш увагі (і, як лічаць перакладчыкі, незаслужана) аддаецца гратэскам пісьменніка — іранічным і сатырычным апавяданням, якія яскрава сведчаць пра тое, што змрочны, жахлівы і сугестыўны містэр По, аўтар аднаго з самых таямнічых і інтрыгоўных вершаў усіх часоў і народаў “Крумкач” (які ў кнізе, дарэчы змешчаны ў двух перакладах — Алега Мінкіна і Андрэя Хадановіча), часам любіў пасмяяцца і рабіў гэта па-майстэрску. У кнігу ўвайшлі пяць гратэскаў По (“Некалькі выпадкаў з жыцця знакамітасці”, “Акуляры”, “Анёл Надзвычайнасцяў”, “Сістэма доктара Смола і прафесара Пер’е” і “Размова з муміяй”).
Большасць перакладаў, што ўвайшлі ў том, рабіліся спецыяльна для гэтага выдання, якое суправаджае па магчымасці грунтоўны каментар. Найбліжэйшым часам кніга з’явіцца ў кнігарнях. У жніўні мае адбыцца аўтограф-сесія ў кнігарні “логвінаЎ” (прысутнасці містэр По пакуль не пацвердзіў, але аўтографы будуць сапраўдныя), у верасні — вялікая прэзентацыя.
Па пытаннях набыцця звяртайцеся на e-mail rada(сабака)prajdzisvet.org.
Інтэрв'ю з перакладчыкамі і рэдактарамі кнігі чытайце на сайце газеты "Наша Ніва".
Змест:
Апавяданні
Марэла. Пераклад Марыны Дзергачовай
Падзенне Дому Ашэраў. Пераклад Кацярыны Маціеўскай
Авальны партрэт. Пераклад Сяргея Шупы
Лігея. Пераклад Марыны Дзергачовай
Маска Чырвонае Смерці. Пераклад Сяргея Шупы
Вільям Вільсан. Пераклад Віталя Рыжкова
Праўда пра тое, што здарылася з містэрам Вальдэмарам. Пераклад Кацярыны Маціеўскай і Ганны Янкута
Элеанора. Пераклад Веранікі Сідарэнка
Сэрца выкрывае. Пераклад Юрася Бушлякова
Д’ябал пярэчання. Пераклад Наталлі Лабанавай
Чорны кот. Пераклад Юрася Бушлякова
Калодзеж і ківач. Пераклад Юлі Цімафеевай
Цішыня. Пераклад Алены Пятровіч
Берэніка. Пераклад Ганны Янкута
Падзенне ў Мальстрэм. Пераклад Юліі Шадзько
Залаты жук. Пераклад Юлі Цімафеевай
Забойствы на вуліцы Морг. Пераклад Уладзіміра Шчаснага
Сфінкс. Пераклад Наталлі Лабанавай
Чалавек натоўпу. Пераклад Сяргея Шупы
Некалькі выпадкаў з жыцця знакамітасці. Пераклад Ганны Янкута
Акуляры. Пераклад Марыі Мартысевіч
Анёл Надзвычайнасцяў. Пераклад Кацярыны Дубоўскай
Сістэма доктара Смола і прафесара Пер’е. Пераклад Кацярыны Маціеўскай
Размова з муміяй. Пераклад Ганны Янкута
Вершы
Тамерлан. Паэма. Пераклад Лявона Баршчэўскага
Сон. Пераклад Ганны Янкута
Шчаслівы дзень. Пераклад Ганны Янкута
Духі мёртвых. Пераклад Ганны Янкута
Песня. Пераклад Ганны Янкута
Да***. Пераклад Ганны Янкута
Самотны. Пераклад Ганны Янкута
Раманс. Пераклад Максіма Шчура
Санет да навукі. Пераклад Ганны Янкута
Да ***. Пераклад Ганны Янкута
Калізей. Пераклад Ганны Янкута
Серэнада. Пераклад Ганны Янкута
Гімн. Пераклад Ганны Янкута
Гімн. Пераклад Аляксея Арцёмава
Да Ф(рэнсіс) С(арджэнт) О(сгуд). Пераклад Ганны Янкута
Да Зантэ. Пераклад Ганны Янкута
Цішыня. Пераклад Ганны Янкута
Юлалі. Пераклад Ганны Янкута
Лiнор. Пераклад Ганны Янкута
Крумкач. Пераклад Алега Мінкіна
Крумкач. Пераклад Андрэя Хадановіча
Да Ф***. Пераклад Ганны Янкута
Улялюм. Пераклад Алега Мінкіна
Улялюм. Пераклад Кацярыны Маціеўскай
Званы. Пераклад Ганны Янкута
Эльдарада. Пераклад Андрэя Хадановіча
Эльдарада. Пераклад Ганны Янкута
Эль — да радасці. Пераклад Ганны Янкута
Анабэль Лі. Пераклад Алега Мінкіна
Для Эні. Пераклад Ганны Янкута
Сон у сне. Пераклад Ганны Янкута
Эсэістыка
Філасофія кампазіцыі. Пераклад Ганны Янкута
Паэтычны прынцып. Пераклад Ганны Янкута