№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Заснавальнік знакамітага Інтэрнэт-архіву стварае сусветны архіў папяровых кніг

4 жніўня 2011

Заснавальнік знакамітага Інтэрнэт-архіву стварае сусветны архіў папяровых кніг
“Ідэя ў тым, каб сабраць па адным асобніку усіх калі-небудзь выдадзеных кніг, — сказаў Кейл у інтэрв'ю AP. — Гэтай мэты нам ніколі не дасягнуць, але мы будзем да яе імкнуцца”.

Кейл збіраецца захаваць кнігі для будучых пакаленняў, якія будуць жыць у свеце лічбавых носьбітаў, дзе не будзе папяровага кнігадрукавання.

Кнігі плануецца захоўваць у кантэйнерах на складзе ў горадзе Рычманд, Каліфорнія.

У той жа час збіральнік кніг не супраць развіцця лічбавых тэхналогій, проста ён лічыць, што яны рана ці позна выведуць з ужытку такі аб'ект, як кніга.

“Веды перажылі ўвасабленне ў розных формах, — зазначае ён. — Спачатку гэта былі ўспаміны, затым рукапісы, затым друкаваныя кнігі, пасля мікраплёнкі, CD-ROMы, цяпер інтэрнэт. І кожнае з гэтых пакаленняў мае вялікае значэнне”.

Брустэр Кейл — выпускнік Масачусэцкага тэхналагічнага інстытута, спецыяліст у сферы штучнага інтэлекту і кампутарных сетак. У 1996 годзе ён заснаваў некамерцыйную лічбавую бібліятэку Internet Archive, прызначаную для захоўвання ўсіх калі-небудзь апублікаваных вэб-старонак.
паводле openspace.ru

Чытайце таксама

428