№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Названая найлепшая польская кніга году

6 кастрычніка 2009

Названая найлепшая польская кніга году
Сёлета прэмія Нікэ ўручалася ў трынаццаты раз. Упершыню за апошнія шэсць гадоў яе лаўрэатам стаў паэт, які атрымаў статуэтку і грашовую ўзнагароду памерам 100 тысячаў злотых. Сярод сямі фіналістаў было пяць раманаў, адзін паэтычны зборнік і адзін зборнік рэпартажаў: “Жэсты” (Gesty) Ігнацы Карповіча, “Палац Астрожскіх” (Pałac Ostrogskich) Тамаша Пёнтка, “Каралева тырамісу” (Królowa tiramisu) Богдана Славіньскага, “Фабрыка мухаловак” (Fabryka muchołapek) Анджэя Барта, “Бамбіна” (Bambino) Інгі Івасюў, “Песня пра залежнасці і падлегласці” (Piosenka o zależnościach i uzależnieniach) Эўгеніюша Ткачышына-Дыцкага і “Гуляш з турула” (Gulasz z turula) Кшыштафа Варгі.

Цягам апошніх пяці гадоў прэмію атрымлівалі празаікі: Вольга Такарчук, Вэслаў Мысліўскі, Дарота Маслоўска, Анджэй Стасюк і Войцэх Кучак. У 2003 годзе за паэтычны зборнік быў узнагароджаны Яраслаў Марэк Рымкевіч.
паводле tvn24.pl

Чытайце таксама

442