“Словы ў голым полі” Яна Максімюка
31 жніўня 2011
У імпрэзе, акрамя аўтара, бяруць удзел:
Ігар Бабкоў
Адам Глобус
Уладзімір Арлоў
Вядзе імпрэзу рэдактар кнігі Сяргей Шупа.
Пачатак а 19-й. Уваход вольны.
Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далей