У ЗША са школьнай праграмы выключылі кнігу пра Шэрлака Холмса
5 верасня 2011
“Эцюд у барвовым” прысвечаны расследаванню забойства двух мармонаў, якія прымушалі дзяўчыну выйсці замуж за аднаго з іх. Паралельна Дойл апісвае некаторыя асаблівасці побыту мармонаў. На думку прыхільнікаў рэлігійнага вучэння, гэтыя апісанні абражаюць вернікаў і не мусяць выкладацца дзецям у школах.
У якасці альтэрнатывы забароненаму твору бацькі вучняў прапанавалі ўключыць у праграму “Сабаку Баскервіляў”, аднак пакуль гэтае змяненне ў школьную праграму не ўнеслі.