№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Уганараванне фіналістаў конкурсу імя Чэслава Мілаша

6 верасня 2011

Уганараванне фіналістаў конкурсу імя Чэслава Мілаша
Выступяць ужо вядомыя тым, хто сочыць за ліпрацэсам, маладыя аўтары Антон Рудак, Ася Волкава, Маргарыта Аляшкевіч, Уладзь Лянкевіч, Кацярына Глухоўская, Аляксандр Філіпенка, Віялета Пачкоўская, Дар’я Вашкевіч, а таксама прагучаць новыя імёны — Марыя Лапо, Ганна Мананкова.

Прадставяць свае дасягненні маладыя перакладчыкі Андрэй Вылінскі, Паліна Маслянкова, Ганна Янкута, Юлія Аляксеенка.

Месца — мастацкая галерэя Мінскай абласной бібліятэкі імя А. С. Пушкіна (вул. Гікалы, 4).

Чытайце таксама

322