“Вулф-хол” апавядае гісторыю Томаса Кромвэля, сына каваля, які ў эпоху Цюдараў робіцца адным з самых галоўных дарадцаў караля Генрыха VIII.Варта адзначыць, што папярэдне раман “Вулф-хол” быў абсалютным фаварытам на такім буйным брокерскім сайце як Ladbrokes, дзе практычна 80 % ставак рабіліся менавіта на яго. Некаторыя нават асцерагаліся, што гэта можа перашкодзіць раману перамагчы. Аднак асцярогі не апраўдаліся.За свой раман Хілары Мэнтэл, адна з самых паважаных і недаацэненых буйнымі ўзнагародамі ангельскіх пісьменніц атрымала прыз, квіток на 50 000 фунтаў стэрлінгаў, а таксама гарантаваны сусветны поспех сваёй кнігі.Яе перамога асабліва ўражвае, калі ўлічыць, што сёлетні кароткі спіс называюць адным з самых моцных за апошнія гады. Хілары Мэнтэл удалося абысці нават такіх моцных празаікаў як Дж. М. Кутзэе (уладальнік ужо двух Букераў) і Антонія Бает (уладальніца Букера 1990 году). Варта адзначыць, што такія прызнаныя пісьменнікі як Маргарэт Этвуд, Кадзуа Ішыгура, Томас Кенэлі і іншыя не трапілі нават у доўгі спіс прэміі.
Букер-2009 атрымала Хілары Мэнтэл
6 кастрычніка 2009