Пра кнігу:
Кніга выбранага знакамітага амерыканскага пісьменніка, заснавальніка дэтэктыву Эдгара Алана По “Маска Чырвонае Смерці” выйшла ў выдавецтве “Кнігазбор” у Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” і Бібліятэцы часопіса “ПрайдзіСвет” PostScriptum.
Над кнігай, у якую ўвайшлі 24 апавяданні, паэма “Тамерлан”, больш за палову ўсіх вершаў (некаторыя ў двух перакладах) і два найбольш знакамітыя эсэ Эдгара По, працавалі 19 перакладчыкаў. Укладальнік — Андрэй Хадановіч, аўтар прадмовы — кандыдат філалагічных навук, выкладчык замежнай літаратуры філфака БДУ Нарынэ Шахназаран.

Большасць перакладаў, што ўвайшлі ў том, рабіліся спецыяльна для гэтага выдання, якое суправаджае па магчымасці грунтоўны каментар.