№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Пераклад "Плошчы" Барыса Пятровіча выйшаў у Швецыі

14 верасня 2011

Пераклад
Па словах аўтара, ён вельмі ўдзячны выдаўцу Пэру Бергстрэму і перакладчыку Дзмітрыю Плаксу за тое, што твор быў заўважаны і надрукаваны, а таксама спадзяецца, што аповесць пазнаёміць шведскага чытача з сучаснай Беларуссю і беларусамі.

Галоўныя героі аповесці – маладыя людзі-ўдзельнікі акцыі пратэсту падчас прэзідэнцкіх выбараў 2006 года з намётавага мястэчка на Кастрычніцкай плошчы.

У інтэрв’ю “Нашай Ніве” Барыс Пятровіч некалі сказаў пра “Плошчу”:

“У нашай літаратуры надта мала твораў пра сучаснасць. Збольшага беларуская літаратура абапіраецца на мінулае, гістарычнае, XVIII-XIX стст., зноў жа на вайну, на ўспаміны дзяцінства пісьменніка… А вось мне было цікава закрануць цяпершчыну, тое, што адбывалася некалькі год таму і чаму былі сведкамі тысячы і тысячы людзей. У дадатак мне проста не хацелася, каб гэтыя падзеі забыліся, адышлі ў мінулае. Я палічыў неабходным нагадаць пра тую моладзь, якая без надзеі на перамогу, усё ж выйшла і ахвяравала сваімі кар'ерамі і вучобай”.

Неўзабаве чакаецца выхад яшчэ некалькіх беларускіх кніг па-шведску: “Малой падарожнай кніжкі па Горадзе Сонца” Артура Клінава, зборніка паэзіі Андрэя Хадановіча, а таксама анталогіі сучаснай беларускай літаратуры ў шведскіх перакладах “Беларусь – літаратурнае падарожжа”, прысвечанай 10-годдзю Дзён шведскай культуры ў Беларусі. Ініцыятарам яе выдання выступіла даўні сябра Беларусі Марыя Сёдэрберг.

Прэзентацыя беларускіх кніг пройдзе з 22 па 25 верасня на Міжнародным кніжным кірмашы ў Гётэборгу (Швецыя).
паводле lit-bel.org

Чытайце таксама

395