Аўтограф-сесія Лявона Вольскага з нагоды выхаду новай кнігі
16 верасня 2011

Зборнік прозы “Міларусь” выйшаў у серыі“Кнігарня пісьменніка” Саюза беларускіх пісьменнікаў пры падтрымцы Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”.
Кніга стала своеасаблівым падарункам аўтару на яго 46-годдзе, якое Лявон Вольскі адсвяткаваў 14 верасня.
Назву зборніку дало адно з апавяданняў — пра тое, як “розныя беларускія актывісты, якія хочуць нешта змяніць, вырашаюць змяніць назву краіны”, таму што лічаць менавіта яе вінаватай ва ўсіх народных бедах.
Наклад мастацкай кнігі аднаго з самых культавых беларускіх музыкаў — 1000 асобнікаў. Таксама ў хуткім часе яе pdf-варыянт з’явіцца ў інтэрнэце.