Amazon адкрые бібліятэку электронных кніг
18 верасня 2011
Бібліятэка стане часткай платнага сэрвісу Amazon Prime. Цяпер за 79 даляраў на год падпісанты Amazon Prime могуць карыстацца ўласнай відэатэкай Amazon, у якую ўваходзяць фільмы і серыялы. Акрамя таго, яны маюць права на тэрміновую (цягам двух дзён) дастаўку тавараў, замоўленых у інтэрнэт-краме Amazon.
Як паведамляюць крыніцы The Wall Street Journal, Amazon вядзе перамовы з выдаўцамі аб прадстаўленні кніг для бібліятэкі. Умовы, якія прапануе выдаўцам інтэрнэт-рытэйлер, не паведамляюцца. Прыкладныя тэрміны запуску бібліятэкі таксама невядомыя.
Amazon ужо з'яўляецца буйным гульцом на кніжным рынку. У сваёй інтэрнэт-краме кампанія прадае як папяровыя, так і электронныя выданні. Акрамя таго, Amazon выпускае “чыталку” электронных кніг Kindle, а ў лістападзе, як чакаецца, выведзе на рынак бюджэтны планшэт. Яго цана складзе каля 250 даляраў.