№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Як Эдгар По ў Мінск завітаў

19 верасня 2011

Як Эдгар По ў Мінск завітаў
Справа ў тым, што на восеньскія беларускія абшары раздаць аўтографы на сваёй новавыдадзенай беларускай кнізе завітаў іншы мэтр, але ўжо літаратуры амерыканскай — сам… Эдгар По. Той, што напісаў “Крумкача”, “Забойствы на вуліцы Морг”, “Чорнага ката” і гэтак далей.





У Мінск славутасць сусветнага маштабу прыбыла адна і без аховы, а таму ахоўваць ўзялася рэдакцыя “ПрайдзіСвета”. Першай умовай заморскага госця было адгарадзіць яго ад цікаўных вачэй. Што стала прычынай — капрызы ўжо даволі пажылога чалавека (202 гады — гэта вам не жарт!), прыродная сціпласць або, наадварот, пагарда да публікі (мы пішам пра гэта так адкрыта ў спадзеве, што беларускую за тыя два дні, што Эдгар По прабавіў у Мінску, ён вывучыць не паспеў, а як карыстацца google translate, яму ніхто не патлумачыў), мы не ведаем. Але ўмову мы выканалі старанна. І хоць зазірнуць за чырвоныя фіранкі беларускія чытачы По парываліся не раз, мы смела адбілі тыя напады.



У астатнім Эдгар По быў проста душка — раздаваў аўтографы, дазваляў варажыць па сваіх творах, а пасля нават зайграў на фартэпіяна.



Бліжэй да ночы класік адбыў у невядомым кірунку. Ходзяць чуткі, што яго чакаюць на спірытычным сеансе ў родным Бостане, але пацвердзіць іх рэдакцыя не мае магчымасці.

Чытайце таксама

444