№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Новае выданне Арцюра Рэмбо дэманструе паэта з нязвыклага боку

24 верасня 2011

Новае выданне Арцюра Рэмбо дэманструе паэта з нязвыклага боку
Новую англамоўную анталогію пад назвай Rimbaud: The Poems, выпушчаную выдавецтвам Anvil Poetry Press, падрыхтаваў адзін з галоўных спецыялістаў па творчасці паэта — Аліўе Бернар, чые пераклады вершаў Рэмбо на ангельскую, выкананыя ў 1960-х, лічацца кананічнымі. Для новага выдання Бернар вырашыў перакласці яшчэ пяць малавядомых вершаў, тры з якіх былі напісаныя на лаціне, а два — перакладзеныя на лацінскую мову з французскай. На думку Бернара, гэтыя раннія спробы Рэмбо — найкаштоўнейшае сведчанне пачатку эксперыментаў паэта з формай і мовай.

Згодна з пажаданнем дырэктара выдавецтва Anvil усе пяць вершаў увайшлі ў новае выданне на абедзвюх мовах, і цяпер любы ахвочы можа супаставіць пераклад з лацінскім арыгіналам. Адзін з вершаў, “Анёл і дзіця”, апроч іншага цікава тым, што з'яўляецца ранняй версіяй “Падарункаў сірот” — першага верша, напісанага Рэмбо па-французску.

Паэзія Арцюра Рэмбо, які пражыў 37 гадоў і не напісаў ні радка пасля 21, моцна паўплывала на творчасць многіх паэтаў ХХ стагоддзя.
паводле znaki.fm

Чытайце таксама

346