№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Малпы дапісваюць Шэкспіра

27 верасня 2011

Малпы дапісваюць Шэкспіра
Першым быў атрыманы поўны тэкст паэмы “Скарга закаханай” (аўтарства якой некаторыя шэкспіразнаўцы, зрэшты, прыпісваюць Джорджу Чампэну).

Ідэя практычнага доказу тэарэмы пра бясконцых малпаў належыць амерыканскаму праграмісту Джэсі Андэрсану, які задумаў і рэалізаваў праект з віртуальнымі малпамі на базе воблачнага вэб-сэрвісу Amazon EC2.

Тэарэма сцвярджае, што абстрактная малпа, б’ючы па выпадковых клавішах друкавальнай машынкі неабмежавана доўгі час, рана ці позна надрукуе любы зададзены тэкст.

З 21 жніўня са свайго хатняга кампутара Андэрсан каардынуе працу мноства загружаных на серверы Amazon праграм-малпаў, якія ўвесь час генеруюць тэкставыя паслядоўнасці даўжынёй 9 знакаў.

Затым выпрацоўваецца пошук кожнай з гэтых паслядоўнасцяў па ўсім корпусе тэкстаў Шэкспіра. Непрыдатныя варыянты адкідаюцца, а ў выпадку супадзення паслядоўнасць знакаў дадаецца да адноўленага збору твораў. Для спрашчэння і паскарэння працэсу пунктуацыя і прабелы не ўлічваюцца.

Нягледзячы на тое, што лік магчымых камбінацый з 9 знакаў ангельскага алфавіту складае каля 5,5 трыльёнаў, матэматыкі мяркуюць, што з улікам абмежаванняў, уведзеных Андэрсанам, задача можа быць вырашаная за разумны час.

Паводле ганаровага прафесара матэматыкі Ўорыкскага ўніверсітэта Ена Сцюарта, пры адсутнасці гэтых абмежаванняў працягласць вылічэнняў, неабходных для ўзнаўлення ўсіх твораў Шэкспіра (каля 4 млн знакаў), перавысіла б узрост Сусвету.

Чытайце таксама

293