№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Пялевін і Эка маюць роўныя шанцы на Нобеля

28 верасня 2011

Пялевін і Эка маюць роўныя шанцы на Нобеля
Галоўным прэтэндэнтам на Нобелеўку, паводле дадзеных букмекераў, цяпер з'яўляецца сірыйскі паэт Адоніс: стаўкі на яго перамогу прымаюцца з каэфіцыентам 4/1.

У ліку фаварытаў таксама апынуліся амерыканскі пісьменнік Томас Пінчан (10/1), венгр Петэр Надаш (12/1), не першы год ужо трапляе ў падобныя спісы японскі пісьменнік Харукі Муракамі(16/1) і румынскі паэт Мірча Кэртэрэску (20/1).

У ліку прэтэндэнтаў на прэмію ёсць таксама расійскі паэт Яўген Еўтушэнка, щанцы якога букмекеры ацэньваюць як 80/1. Такія ж шанцы на перамогу ў брытанскага пісьменніка Джуліяна Барнса, які сёлета трапіў у шорт-ліст брытанскага «Букера».

Акрамя таго, на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры сёлета прэтэндуюць Кормак Макарці (25/1), Філіп Рот (25/1), Мілан Кундэра (33/1), Ен Мак’юэн (40/1) і іншыя. Менш за ўсё шанцаў, па адзнаках Ladbrokes, у Боба Дылана (100/1).

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры стане вядомы на пачатку кастрычніка. Шведская акадэмія трымае імёны фіналістаў прэміі ў сакрэце.

Нобелеўская прэмія па літаратуры прысуджаецца з 1901 года (з перапынкамі ў 1914, 1918 і 1940–43 гадах). Летась яе прысудзілі перуанскаму празаіку і драматургу Марыё Варгасу Льёсу.

Варта адзначыць, што ў аналагічным рэйтынгу Ladbrokes год назад, лідзіраваў не Льёса, а кенійскі пісьменнік і драматург Нгугі ва Тхіонга (Ngũgĩ wa Thiong'o) і шведскі паэт Томас Транстромер (Tomas Transtromer).

Чытайце таксама

482