Мы ўсе мусілі б ператварыцца ў паліглотаў альбо ўвогуле забыць пра існаванне сусветнай літаратуры. Паэты, замест таго, каб пісаць свае вершы, вывучалі б іншыя мовы, каб зразумець калегаў на фестывалях, літаратурныя крытыкі, чытаючы замежных творцаў у арыгіналах, не паспявалі б прачытваць творы сваіх суайчыннікаў, а студэнты філалагічных аддзяленняў спачатку мусілі б гадоў дзесяць вучыць мовы тых аўтараў, якія ўваходзяць у праграму, і толькі потым паступаць ва ўніверсітэт. Ужо не кажучы пра простых чытачоў.
А таму віншуем тых, хто расказвае пра літаратуру розных краінаў на зразумелай усім мове! І жадаем ім прыхільных аўтараў, што не надта клапоцяцца пра свае правы, замежных граматык без памылак, тоўстых і ўсеахопных слоўнікаў і іншых радасцяў перакладчыцкага жыцця!