№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Чэшскі пісьменнік Павел Цтыбар — у кнігарні “логвінаЎ”

4 кастрычніка 2011

Чэшскі пісьменнік Павел Цтыбар — у кнігарні “логвінаЎ”
Пераклады Максіма Шчура зачытае Віталь Краўчанка.

Пачатак: 19.00.

Уваход вольны.

Павел Цтыбар нарадзіўся ў 1971 годзе. Скончыў факультэт машынабудавання Чэшскага тэхнічнага ўніверсітэта (Прага, 1994) і аспірантуру пры ім. З 1994 працуе ў Інстытуце фізіцы плазмы Акадэміі навук Чэшскай Рэспублікі. Аўтар больш за 70 навуковых публікацый і 3 патэнтаў. У пачатку 1990-х апублікаваў тры мастацкія кнігі і пасля 15-гадовага перапынку выпусціў яшчэ дзве.

Чытанні праводзяцца пры падтрымцы Чэшскага інстытута мастацтва (Institut Umění).

Чытайце таксама

367