№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Боб Дылан стаў фаварытам барацьбы за Нобелеўскую прэмію

5 кастрычніка 2011

Боб Дылан стаў фаварытам барацьбы за Нобелеўскую прэмію
На першым месцы ў спісе букмекераў — сірыйскі паэт Адоніс. Як і тыдзень таму, стаўкі на яго перамогу прымаюцца з каэфіцыентам 4 да 1.

Боб Дылан дзеліць другое месца са шведскім паэтам Томасам Транстромерам і японскім празаікам Харукі Муракамі — шанцы на іх перамогу таксама ацэньваюцца як 8 да 1. Аднак Транстромер і Муракамі лічыліся фаварытамі на атрыманне Нобелеўскай прэміі і ў канцы верасня.

У спісе прэтэндэнтаў на прэмію ёсць рускі пісьменнік Віктар Пялевін, аднак яго шанцы пагоршыліся. Стаўкі на яго за тыдзень змяніліся з 50:1 да 66:1.

Нобелеўскую прэмію па літаратуры будуць уручаць 6 кастрычніка, імя лаўрэата стане вядомае а 14-й гадзіне па мінскім часе. Уладальнік Нобелеўскі атрымае грашовую прэмію ў памеры 1,4 млн даляраў.

Чытайце таксама

281