№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Конкурс перакладу са славянскіх моваў "Ператвор"

6 кастрычніка 2011

Конкурс перакладу са славянскіх моваў
Для перакладу прапаноўваюцца апавяданні наступных аўтараў:





Умовы конкурсу:

Удзельнічаць могуць усе ахвотныя.
Усе тэксты, прапанаваныя для перакладу, можна спампаваць па спасылках, пададзеных выйшэй, націснуўшы на імя аўтара.
Кожны ўдзельнік можа выбіраць, з якой мовы, якога аўтара і якія апавяданні ён будзе перакладаць (моваў, аўтараў і апавяданняў можа быць некалькі).

Апошні тэрмін для адпраўкі перакладаў — 4 снежня 2011 г. у 23 гадзіны 45 хвілін. Пераклады дасылайце на rada@prajdzisvet.org, пазначыўшы ў тэме "Ператвор". У е-мэйле пазначце, калі ласка, сваё імя і прозвішча, горад/вёску, прафесію/навучальную ўстанову.

Паважанае і кампетэнтнае журы не будзе да абвяшчэння вынікаў ведаць удзельнікаў конкурсу, бо кожны з удзельнікаў атрымае шыфр.

Пераможцаў чакае слава! А таксама публікацыі, прызы і павага ўдзячных чытачоў.

Чытайце таксама

676