№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Вандроўка “У пошуках ідыш”

12 кастрычніка 2011

Вандроўка “У пошуках ідыш”
Разам з Алесем Астравухам — мастаком-рэстаўратарам, аўтарам ідыш-беларускага слоўніка і знаўцам габрэйскай культуры — наведаем роднае мястэчка славутага мастака габрэйска-беларуска-французскай школы (сябра Амедэа Мадыльяні і Пабла Пікаса) Хаіма Суціна Смілавічы і прысвечаны яму незвычайны музей, пачуем “легенды Інваліднай вуліцы” ў “цудоўным, высокакультурным месце” Бабруйску, пазнаёмімся з маленькай, але бязмежна гасціннай габрэйскай абшчынай мястэчка Парычы на рацэ Бярэзіне, адзначым цудоўнае габрэйскае свята Сукот у коле сапраўдных бабруйчан!

Пазнаёмімся з незвычайнай і каларытнай мовай ідыш. У выкананні Алеся Астравуха і Аляксея Жбанава пачуем прыгожыя песні на гэтай мове.

Будзе магчымасць спяваць разам. Пакаштуем традыцыйныя стравы габрэйскай кухні. Паўдзельнічаем у творчых спаборніцтвах з каштоўнымі прызамі.

Zol es zayn eykh voyl bakumen!

Кошт вандроўкі — 125 тыс.:
транспарт (каля 500 км);
музей-кавярня Хаіма Суціна ў Смілавічах;
экскурсіі па Смілавічах, Бабруйску, Парычах;
гарбата-кава;
пачастунак;
канцэрт.


Даведкі па тэлефоне: +375 29 1802838 (Святлана).

Чытайце таксама

503