У Вялікабрытаніі ўпершыню выдадуць усе ілюстрацыі Толкіна да "Хобіта"
25 кастрычніка 2011
Уся серыя ілюстрацый нядаўна была знойдзеная ў архіве Толкіна ў Бадліянскай бібліятэцы ў Оксфардзе, хоць, як кажа выдавец кнігі Дэвід Браўн, ён думаў, што знойдзе там толькі 40-50 малюнкаў. Паводле словаў Браўна, у архіве таксама захоўвалася некалькі аркушаў рукапісу “Хобіта”. У малюнках Толкіна прасочваецца ўплыў ангельскага ілюстратара Артура Рэкхема, творчасць якога аўтар “Хобіта” вельмі любіў.
Некалькі рэдкіх ілюстрацый апублікаваныя на сайце выдання.
Малюнкі Толкіна выйдуць у выдавецтве HarperCollins. Акрамя таго, як адзначае выданне, у гэтым месяцы будуць апублікаваныя таксама некалькі новых выданняў самой аповесці. Іх выхад прымеркаваны да 75-й гадавіны напісання “Хобіта”.
Аповесць “Хобіт” — першы твор пра хобіта Більба. Пасля гэтага Толкін напісаў яшчэ раман-трылогію “Уладар пярсцёнкаў”.