№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Брытанцы абараняюць аўтарскія правы Шэкспіра

26 кастрычніка 2011

Брытанцы абараняюць аўтарскія правы Шэкспіра
Актывісты фонду заляпілі імя Шэкспіра на некалькіх дарожных указальніках і шыльдах у брытанскім графстве Ўорвікшыр. Менавіта тут знаходзіцца горад Стратфард-на-Эйване, які лічыцца месцам нараджэння драматурга. Фонд таксама заляпіў імя Шэкспіра на помніку, усталяваным у Статфардзе, і на шыльдзе паба, у якім, як кажа паданне, Шэкспір быў незадоўга да смерці.

Фонд раскрытыкаваў фільм “Ананім” як спробу “перапісаць ангельскую культуру і гісторыю”. У фондзе заявілі, што сваёй акцыяй яны хацелі падкрэсліць шкоду канспіралагічных тэорый пра асобу Шэкспіра. Кіраўнік даследчага фонду Пол Эдмандсан заявіў, што фонд хацеў нагадаць брытанцам, чым яны абавязаныя Шэкспіру, які “з'яўляецца самым вядомым экспартным прадуктам” Вялікабрытаніі.

Як паведамляецца на сайце фонду, да кампаніі па абароне імя Шэкспіра далучыўся і спадчынны прынц Чарльз.

Фільм “Ананім”, прадстаўлены на Лонданскім кінафестывалі 24 кастрычніка, расказвае, што за імем Шэкспіра нібыта хаваўся граф Оксфард. Сам Шэкспір прадстаўлены ў фільме простым акторам. Пытанне пра аўтарства шэкспіраўскіх п'есаў неаднаразова падымалася даследчыкамі творчасці драматурга.

Чытайце таксама

392